Полацкія памежнікі спынілі спробу нелегальнага правозу тытунёвай прадукцыі ў Латвію
У ноч на 12 верасня вайскоўцамі Полацкага пагранічнага атрада прадухілена спроба нелегальнага правозу тытунёвай прадукцыі ў Латвійскую Рэспубліку.
На станцыі Бігосава ў Верхнядзвінскім раёне падчас дагляду грузавога чыгуначнага саставу пад пластом вугалю былі выяўлены скрыні з цыгарэтамі. Кантрабандысты спрабавалі пераправіць у Латвію 4 500 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.
Сума ацэнкі цыгарэт склала 25 млн. 450 тыс. рублёў. Цыгарэты канфіскаваны супрацоўнікамі мытні, праводзіцца разбіральніцтва.
Па стане на 12 верасня полацкімі памежнікамі за мінулы перыяд 2013 года затрымана цыгарэт на агульную суму больш за 2 млрд. 47 млн. рублёў у колькасці больш за 373 тыс. пачкаў.
.