Полацкія памежнікі прымуць злёт праваслаўнай моладзі

Полоцкие пограничники примут слет православной молодежи

На базе Полацкага пагранатрада 21-26 чэрвеня пройдзе ваенна-патрыятычны злёт праваслаўнай моладзі. У ім возьмуць удзел больш за 100 чалавек з розных епархій Беларусі, паведамілі ў прэс-службе пагранатрада.

Традыцыйны злёт пройдзе ў 10-ы раз, сёлета ён прысвечаны 70-годдзю Перамогі.

22 чэрвеня адбудзецца літургічнае памінанне пагранічнікаў, якія загінулі ў першых баях на мяжы ў чэрвені 1941 года. У гэты ж дзень у Полацку пройдуць мітынг з ускладаннем вянкоў, экскурсіі па горадзе і ў музей на Кургане Бессмяротнасці.

У праграме злёту - спаборніцтвы па падцягванні, ваенізаваная эстафета, камандны турнір па следапытанні, віктарына, агляд строю і песні, сустрэча з ветэранамі, выступленне ваеннага аркестра.

Маладым людзям пакажуць дзве серыі мастацкай стужкі з цыкла "Дзяржаўная мяжа", здымкі якіх нядаўна завяршыла кінастудыя "Беларусьфільм".

Арганізатары злёту - Дзяржпагранкамітэт і Беларуская праваслаўная царква.