Полацкія памежнікі затрымалі грамадзяніна Алжыра пры спробе парушэння дзяржаўнай мяжы
5 снежня ў Браслаўскім раёне полацкімі памежнікамі ва ўзаемадзеянні з участковым інспектарам Браслаўскага РАУС за спробу парушэння беларуска-латвійскай мяжы быў затрыманы грамадзянін Алжыра 1986 г.н.
У Беларусь алжырец прыбыў з Расіі. Ён меў намер незаконна перасекчы мяжу з Беларусі ў Латвію, з мэтай далейшага слядавання да сям'і ў Швецыю. У нашай краіне ён таксама знаходзіўся незаконна.
У дачыненні да затрыманага пачаты адміністрацыйны працэс, праводзіцца разбіральніцтва. Правапарушальнік будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за замах на незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы і за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Яму пагражае штраф да 50 базавых велічынь і дэпартацыя.
Прэс-служба Полацкага пагранічнага атрада