Полацкія памежнікі затрымалі грамадзяніна Ірака і жыхарку Мінска, якія хацелі незаконна перасекчы мяжу

Полоцкие пограничники задержали гражданина Ирака и жительницу Минска, которые хотели незаконно пересечь границу

Пару, у якой не было дакументаў на права знаходжання ў памежнай зоне, раніцай 7 студзеня выявілі падчас праверкі рэйсавага аўтобуса Верхнядзвінск – Асвея. Пры асабістым аглядзе ў іракца выявілі карты мясцовасці, ноўтбук, дзве медыцынскія страхоўкі, розныя пасведчанні, грошы.

25-гадовы замежнік не хаваў, што хацеў перасекчы дзяржаўную мяжу, а 21-гадовая беларуска дапамагала яму ў гэтым.

Мінчанка прызнана парушальніцай дзяржаўнай мяжы і памежнага рэжыму. Ёй давядзецца заплаціць штраф у памеры 15 базавых велічынь (2,7 млн рублёў). Грамадзянін Ірака таксама аформлены парушальнікам дзяржмяжы. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Полацкага пагранічнага атрада.