Полацкія памежнікі затрымалі нелегалаў з В'етнама, якіх суправаджалі двое выхадцаў з Чачэнскай Рэспублікі

Полоцкие пограничники задержали нелегалов из Вьетнама, которых сопровождали двое выходцев из Чеченской Республики

У ноч на 27 лютага ў памежнай зоне ў Браслаўскім раёне полацкія памежнікі затрымалі 9 грамадзян азіяцкай знешнасці, якіх суправаджалі двое выхадцаў з Чачэнскай Рэспублікі. У ходзе праверкі высветлілася, што затрыманымі з'яўляюцца грамадзяне В'етнама. Нарушальнікі мелі намер парушыць беларуска-латвійскую мяжу, прыбыўшы ў прымежжа на мікрааўтобусе.

У цяперашні час з затрыманымі грамадзянамі В'етнама праводзіцца разбіральніцтва. Ім пагражае прыцягненне да адказнасці за парушэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь з дэпартацыяй. Нагадаем, што ў сувязі са змяненнем заканадаўства аб Дзяржаўнай мяжы, з 23-га ліпеня бягучага года адказнасць будзе ўжосточана і штраф па названым артыкуле будзе накладацца ў межах ад 10 да 100 базавых велічынь. Разглядаецца пытанне і аб прыцягненні правапарушальнікаў да адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.

Грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія прывезлі в'етнамцаў, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне памежнага рэжыму. У выпадку, калі будзе даказана іх дачыненне да арганізацыі незаконнай міграцыі, яны будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Даведка: з пачатку 2015-га года полацкімі памежнікамі затрымана 11 парушальнікаў Дзяржаўнай мяжы, якія ў 3-х выпадках спрабавалі парушыць Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, з іх 8 чалавек – выхадцы з Афганістана.

Прэс-служба Полацкага памежнага атрада