Полацкія памежнікі затрымалі вышукванага ў Латвіі мужчыну

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Полацкія памежнікі ў раёне вёскі Адамішкі затрымалі двух грамадзян Латвіі, адзін з якіх знаходзіцца ў вышуку латвійскай паліцыяй. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржпамежкамітэта Беларусі. Затрыманыя спрабавалі незаконна перавезці праз мяжу каля 900 пачкаў цыгарэт "Магнат". Паводле інфармацыі Дзяржпамежкамітэта, ужо сёння парушальнікі будуць перададзены латвійскаму боку. У сваю чаргу літоўскімі памежнікамі былі затрыманы два грамадзяніны Беларусі з чатырма скрынкамі цыгарэт. Як было ўстаноўлена, грамадзяне і раней затрымліваліся за кантрабанду. Па гэтым факце вядзецца праверка. Найбольш верагодна, выказалі здагадку ў прэс-цэнтры, у дачыненні да затрыманых беларусаў літоўскімі праваахоўнымі органамі будзе ўзбуджана крымінальная справа.-0-