Палачане-ратавальнікі эвакуявалі пры пажары 21 жыхара пяціпавярховага дома

8 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Двое палачан выратаваны пры пажары ў пяціпавярховым жылым доме ў Полацку ўвечары 7 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Супрацоўнікам гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях давялося эвакуіраваць з кватэр 21 чалавека, размешчаных на паверхах над эпіцэнтрам пажару. У выніку выратаваны гаспадар кватэры, якая загарэлася, інвалід 3-й групы 1953 года нараджэння, і непрацуючы палачанін 1966 года нараджэння. Па папярэдніх даных, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні ў нецвярозым стане гаспадара жылля. Праводзіцца разбіральніцтва.-0-