Палачанскія воіны-памежнікі ўзялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах

Полоцкие воины-пограничники приняли участие в спортивных состязаниях

7 чэрвеня камандаваннем Полацкага пагранічнага атрада на маляўнічым беразе возера Суя быў арганізаваны і праведзены спартыўна-аздараўленчы свята «Летні марафон» у гонар мінулага Дня пагранічніка.

У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел воіны-пагранічнікі з упраўлення пагранічнага атрада і аддзялення памежнага кантролю «Бігасава-2», а таксама члены іх сем'яў. Былі запрошаны ветэраны пагранічнага атрада, прадстаўнікі ўзаемадзейнічаючых арганізацый і прадпрыемстваў.

Пагранічнікі спаборнічалі ў конкурсах «Меткі стрэл» (стральба з вінтоўкі), «Меткі кід» - (кідкі баскетбольнага мяча ў кошык.), «Валейбол», «Настольны тэніс», «Шашкі», «Нары», «Дартс». Але, несумненна, самым відовішчным і запамінальным для ўсіх удзельнікаў і гасцей стаў конкурс «Перацягванне каната».

Усе ўдзельнікі паказалі высокія вынікі ў спартыўнай падрыхтоўцы. Бронзу па выніках спаборніцтваў заваявалі прадстаўнікі ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, на другую прыступку ўзняліся прадстаўнікі аддзялення памежнага кантролю «Бігасава-2», першае месца і кубак дастаўся камандзе начальніка пагранічнага атрада на чале з палкоўнікам Маластовым К.Г.

Падчас правядзення спартыўных спаборніцтваў для дзяцей былі прадстаўлены батут, катанне на электрамабілях. Усе прысутныя з вялікім задавальненнем змаглі пракаціцца на водных лыжах.

Свята завяршылася дэгустацыяй салдацкай кашы, юшкі і шашлыка. Для малых быў прыгатаваны салодкі стол.

Бадзёры дух усіх удзельнікаў свята на ўсім працягу спаборніцтваў падтрымліваў ваенны аркестр Полацкага пагранічнага атрада.

Прэс-служба Полацкага пагранічнага атрада