Палачанскі ютуб-канал «Першы лясны» і яго аўтары
Яму ўсяго дваццаць дзевяць. А здаецца, быццам у гэтым чалавеку гарманічна спалучыліся, дапаўняючы адзін аднаго, малады энтузіязм і мудрасць педагагічнага досведу, юнацкая прага новых ведаў, нястрымная энергія і сталая логіка. Мікалай Марчанка з’яўляецца «Чалавекам года Палачаншчыны», выкладае ў філіяле БДТУ «Полацкі дзяржаўны лясны каледж», вядзе гарадскія канцэрты, танцуе ў эстрадным ансамблі і раскручвае студэнцкую студыю тэлежарналістыкі. Вось такая разнабаковая асоба.
Ад гуртка да ток-шоу
Мы сустракаемся ў аўдыторыі, дзе выкладчык вытворчага навучання на роўных абмяркоўвае са сваімі вучнямі сюжэт чарговага роліка — ужо днямі ён з’явіцца на ютуб-канале «Першы лясны». А пакуль хлопцы дыскутуюць наконт дэталяў маючых адбыцца здымак, Мікалай Валер’евіч уводзіць журналістаў у курс справы:— Наша студыя — гэта моладзевы інавацыйны праект, яна ўтварылася каля чатырох гадоў таму. У аб’яднанне ўвайшлі члены двух гурткоў — «Планета відэа» і «Юны спецкар». Цяпер гэта адзінае студэнцкае тэлебачанне ў Віцебскай вобласці сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Нас ведаюць далёка за межамі горада і нават краіны. Не верыце? Паглядзіце канал.
Паглядзелі. Уражвае. Нават не скажаш, што па той бок камеры стаяць 16 — 17‑гадовыя падлеткі. Мікалай не хавае: работы шмат, разам з дзецьмі трэба прыдумаць цікавыя інфармацыйныя сюжэты, зрэжысіраваць, паставіць святло і гук. Мантаж адбываецца дома па начах.
Студыйцы адзначаюць: без падтрымкі кіраўніцтва каледжа рэалізацыя ідэі была б немагчыма. Цяпер рабяты маюць прафесійную апаратуру. Ім заўсёды ідуць насустрач, ці то ў добраўпарадкаванні студыі для прыёму гасцей, ці то ў выдзяленні тэхнікі для здымак за межамі каледжа і горада:
— У цяперашні час у студыі займаецца каля дваццаці юных тэлежарналістаў, — расказвае настаўнік. — Адкрыццё ютуб‑канала — гэта зусім новы ўзровень вяшчання. Нашы перадачы можна ўбачыць і ў Instagram. То бок мы даступныя ў першую чаргу для моладзі, не прывыклай «завісаць» ля экрана тэлевізара. Але не думайце, што закранаемыя тэмы выключна дзіцячыя і падлеткавыя. Ужо праз год пасля старту з’явіліся інтэрв’ю і ўласнае ток‑шоу, на якія мы запрашалі вядомых у горадзе людзей, абмяркоўвалі тэмы, важныя для рэгіёна і краіны ў цэлым. А яшчэ ў нас шмат ролікаў сацыяльнай рэкламы і перадач экалагічнай накіраванасці, што цалкам лагічна: сённяшнія студыйцы ўжо заўтра стануць прафесіяналамі лесагаспадарчай галіны.
Па сакрэце Мікалай Марчанка падзяліўся чарговай ідэяй. У год 75-годдзя Вялікай Перамогі энтузіясты «Першага ляснога» будуць здымаць дакументальную стужку пра вайну. У рукі рабят трапілі некалькі лістоў салдат Вялікай Айчыннай, напісаныя ў акопах. Гэтыя цудам захаваныя пасланні з далёкага мінулага ўжо маюць арыгінальную, максімальна набліжаную да рэальнасці агучку. Шчымліва-трывожныя, што бударажаць сэрца, галасы франтавікоў распавядаюць пра гібель баявых таварышаў, тугу па родных мясцінах і блізкіх людзях. Будучыя лесаводы задаліся ідэяй зрабіць рэканструкцыю ваенных падзей, паказаць, як і ў якіх умовах бясстрашныя воіны пісалі гэтыя лісты сваім маці, жонкам і дзецям.
— На тэрыторыі Полацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай ішлі жорсткія баі, і далёка не ўсе старонкі ваеннай гісторыі сёння вядомы нашчадкам, — разважае Мікалай Марчанка. — Мы хочам звязаць паміж сабой краязнаўчую, даследчую працу і тэлежурналістыку — знайсці, вывучыць і зафіксаваць асобныя эпізоды, факты і ўспаміны пакуль яшчэ жывых сведкаў тых падзей.
Акрамя таго, у распрацоўцы серыя кароткаметражных фільмаў пра жыццё «асаблівых» людзей. Наколькі складана выжыць у нашым грамадстве таму, хто не такі, як усе? З якімі складанасцямі гэтыя людзі сутыкаюцца, як іх пераадольваюць і што трэба зрабіць, каб навучыць навакольных быць да іх міласэрнейшымі? А пакуль юныя рэжысёры прадумваюць сцэнарыі і шукаюць акцёраў, другая група студыйцаў «Першага ляснога» з дапамогай прафесійнага квадрокоптера здымае ў вясновым лесе чарговы ролік на тэму экалогіі. Бо абарона прыроды — іх будучая прафесія.
Паглядзелі. Уражвае. Нават не скажаш, што па той бок камеры стаяць 16 — 17‑гадовыя падлеткі. Мікалай не хавае: работы шмат, разам з дзецьмі трэба прыдумаць цікавыя інфармацыйныя сюжэты, зрэжысіраваць, паставіць святло і гук. Мантаж адбываецца дома па начах.
Студыйцы адзначаюць: без падтрымкі кіраўніцтва каледжа рэалізацыя ідэі была б немагчыма. Цяпер рабяты маюць прафесійную апаратуру. Ім заўсёды ідуць насустрач, ці то ў добраўпарадкаванні студыі для прыёму гасцей, ці то ў выдзяленні тэхнікі для здымак за межамі каледжа і горада:
— У цяперашні час у студыі займаецца каля дваццаці юных тэлежарналістаў, — расказвае настаўнік. — Адкрыццё ютуб‑канала — гэта зусім новы ўзровень вяшчання. Нашы перадачы можна ўбачыць і ў Instagram. То бок мы даступныя ў першую чаргу для моладзі, не прывыклай «завісаць» ля экрана тэлевізара. Але не думайце, што закранаемыя тэмы выключна дзіцячыя і падлеткавыя. Ужо праз год пасля старту з’явіліся інтэрв’ю і ўласнае ток‑шоу, на якія мы запрашалі вядомых у горадзе людзей, абмяркоўвалі тэмы, важныя для рэгіёна і краіны ў цэлым. А яшчэ ў нас шмат ролікаў сацыяльнай рэкламы і перадач экалагічнай накіраванасці, што цалкам лагічна: сённяшнія студыйцы ўжо заўтра стануць прафесіяналамі лесагаспадарчай галіны.
Здымаецца кіно
Творчы настрой Мікалая Марчанкі перадаецца і студэнтам: з такім настаўнікам хочацца развівацца, эксперыментаваць. Вынікі наліцо — перамогі ў конкурсах і аглядах, у тым ліку ў міжнародным сацыяльным праекце «Свет вачыма студэнтаў» і Рэспубліканскім адкрытым конкурсе аматараў кіно імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно». Аднак Мікалай не робіць акцэнт на дыпломах і граматах — яму важней, напрыклад, колькасць падпісчыкаў канала, якая, дарэчы,неўхільна расце.Па сакрэце Мікалай Марчанка падзяліўся чарговай ідэяй. У год 75-годдзя Вялікай Перамогі энтузіясты «Першага ляснога» будуць здымаць дакументальную стужку пра вайну. У рукі рабят трапілі некалькі лістоў салдат Вялікай Айчыннай, напісаныя ў акопах. Гэтыя цудам захаваныя пасланні з далёкага мінулага ўжо маюць арыгінальную, максімальна набліжаную да рэальнасці агучку. Шчымліва-трывожныя, што бударажаць сэрца, галасы франтавікоў распавядаюць пра гібель баявых таварышаў, тугу па родных мясцінах і блізкіх людзях. Будучыя лесаводы задаліся ідэяй зрабіць рэканструкцыю ваенных падзей, паказаць, як і ў якіх умовах бясстрашныя воіны пісалі гэтыя лісты сваім маці, жонкам і дзецям.