Полацкі абярэг выказаў пашану Яраслаўскаму плату
22 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Полацкі абрус выказаў пашану Яраслаўскаму плату і падарыў яму 3 работы майстрыц клуба лоскутнага шыцця "Рошва" Полацкага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўніца клуба Ніна Ярмух.
Яраслаўскія рукадзельніцы падхапілі ідэю сваіх полацкіх калег па стварэнні велізарнага лоскутнага палатна - Яраслаўскага Плата - і рыхтуюць яго да тысячагоддзя Яраслаўля, якое будзе святкавацца восенню 2010 года, растлумачыла яна. Падарунак палачанак стаў своеасаблівай пераклічкай двух старажытных гарадоў, бо ў Полацкім абрусе, плошча якога ўжо складае каля 100 кв.м, сярод сотняў работ з розных краін ёсць 4 работы з Яраслаўля.
Супрацоўніцтва ўмеліц Яраслаўля і Полацка працягваецца і на першым у Беларусі фестывалі лоскутнага майстэрства "Полацк-квілт". Яраслаўскія работы ўдзельнічаюць у конкурсным і пазаконкурсным паказах.
Фестываль пачаўся 12 кастрычніка, а яго пераможцы будуць названы 24 кастрычніка. На конкурс было прадстаўлена звыш паўсотні работ, выкананых у розных тэхніках пэчворка майстрамі з Беларусі і Расіі. Да ўдзелу ў ім было адабрана 37, прычым яны былі выкананы як прызнанымі майстрамі-мастакамі - прызёрамі Міжнародных конкурсаў лоскутнага шыцця, так і пачаткоўцамі-аматарамі. -0-