Полацкі памежны атрад інфармуе аб правядзенні рамонтных работ у пункце пропуску Грыгораўшчына

Да ўвагі грамадзян і перавозчыкаў, якія плануюць паездкі ў Латвію і Літву

Полацкі пагранатрад інфармуе аб правядзенні рамонтных работ па замене дарожнага палатна ў аўтадарожных пунктах пропуску на беларуска-латвійскай і беларуска-літоўскай мяжы: у пункце пропуску Грыгараўшчына (сумежны латвійскі – Патэрніекі) – з 1 ліпеня па 30 кастрычніка 2022 года будзе праводзіцца замена часткі дарожнага палатна на бетоннае пакрыццё з абмежаваннем руху транспартных сродкаў; у Відзах (сумежны літоўскі – Цвярячус) – 6 і 7 ліпеня 2022 года з 9.00 да 14.00 будзе спынены рух усіх відаў транспартных сродкаў у сувязі з заменай асфальтавага пакрыцця.

З-за правядзення работ прагназуецца павелічэнне чэргаў з транспартных сродкаў перад пунктамі пропуску. Для больш камфортнага перасячэння мяжы ва ўказаны перыяд рэкамендуецца выбраць найбліжэйшы пункт пропуску Урбаны (сумежны латвійскі – Сілене).

За абстаноўкай перад пунктамі пропуску можна сачыць на інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта.