Полацкі раён прызнаны першым у Конкурсе на лепшы праект трансгранічнага супрацоўніцтва
У 2013 годзе ў рамках Кангрэса Ініцыятыў Усходняй Еўропы падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу на лепшы праект трансгранічнага супрацоўніцтва.
Як паведамілі міжнародныя арганізатары, асноўная мэта Конкурсу – развіццё трансгранічнага супрацоўніцтва, абмен вопытам і мадэлямі эфектыўнай практыкі ў галіне праектных ініцыятыў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Усходняй Еўропы.
Афіцыйная цырымонія ўзнагароджання адбылася 2 кастрычніка бягучага года ў г.Любліне (Польшча).
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі абвешчаны пераможцы ў сямі намінацыях: належнае кіраванне, грамадзянская супольнасць, культура, турызм, адукацыя, сацыяльная адказнасць бізнесу, сацыяльныя інавацыі.
Сапраўдны поспех чакаў беларускіх прадстаўнікоў – Полацкі раён прызналі лепшым у намінацыі «Турызм».
Гэтая катэгорыя ахоплівала праекты, рэалізаваныя за апошнія 3 гады, істотным элементам якіх было развіццё турызму. Было заяўлена сем прэтэндэнтаў з розных краін Усходняй Еўропы на ўдзел і перамогу.
У сваю чаргу, лепшым быў прызнаны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Бела Дзвіна – падарожнічаючы праз межы, адкрываючы культуру, атрымліваючы асалоду ад прыроды рэгіёну Заходняй Дзвіны/Даугавы», асноўны напрамак якога заключаўся ў стварэнні трансгранічнай турыстычнай прасторы ўздоўж ракі Заходняй Дзвіны/Даугавы паміж гг.Даўгапілс, Полацк і Віцебск (тэрмін рэалізацыі – 2008-2010 гг.).
«Праекты-пераможцы будуць прадстаўлены на Кангрэсе Ініцыятыў Усходняй Еўропы, што дасць магчымасць абмяняцца перадавым вопытам і мадэлямі добрай практыкі ў галіне рэалізацыі партнёрскіх праектаў з суб'ектамі з краін Усходняга партнёрства. Падрабязнае апісанне ўзнагароджаных праектаў будзе таксама апублікавана на старонках рэкламна-інфармацыйнага каталога Кангрэса», – адзначыў кіраўнік горада Любліна Крыштаф Жук, уручаючы ўдзельнікам дыпломы і сертыфікаты Конкурсу.
Успешным працягам праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Бела Дзвіна – падарожнічаючы праз межы, адкрываючы культуру, атрымліваючы асалоду ад прыроды рэгіёна Заходняй Дзвіны/Даугавы» ў цяперашні час у Полацкім рэгіёне і ў цэлым Віцебскай вобласці выступае праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Узмацненне магчымасцей турыстычнага развіцця ў памежным рэгіёне Латгале-Уцяна-Віцебск» (праект Бела Дзвіна 2).
Як паведамілі ў Полацкім раённым выканаўчым камітэце, да канца кастрычніка 2013 года ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Бела Дзвіна 2» вызначана якаснае удасканаленне турыстычнай інфраструктуры раёна – добраўпарадкаванне месца адпачынку, устаноўка 3 турысцка-інфармацыйных шчытоў, 12 указальнікаў напрамку турыстаў і 24 інфармацыйных таблічак каля асноўных славутасцяў г.Полацка.