Полацкім памежнікам давялося прымяніць зброю пры затрыманні парушальнікаў мяжы
Увечары 4 чэрвеня полацкімі памежнікамі была атрымана інфармацыя аб знаходжанні ў межах памежнай зоны ў Браслаўскім раёне невядомых грамадзян.
У ходзе правядзення пошукавых мерапрыемстваў парушальнікі былі выяўлены. Аднак, яны праігнаравалі патрабаванне памежнікаў аб спыненні і працягвалі рух у бок Дзяржаўнай мяжы. Улічваючы, што іншымі спосабамі прадухіліць парушэнне Дзяржаўнай мяжы не ўяўлялася магчымым, старэйшы памежнага папярэдзіў пераследуемых аб магчымасці прымянення зброі і ажыццявіў адзін папераджальны стрэл у паветра з табельнай зброі. У выніку - невядомыя ў колькасці 5 чалавек былі затрыманы. Праз некаторы час быў затрыманы яшчэ адзін парушальнік.
У ходзе праверкі высветлілася, што затрыманымі з'яўляюцца грамадзяне Рэспублікі В'етнам, у Беларусь яны прыбылі з Расіі. Парушальнікі мелі намер парушыць беларуска-латвійскую мяжу з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця ў Еўрасаюзе.
Усе яны прыцягнуты да адказнасці за парушэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, памежнага рэжыму і за парушэнне правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь. Пасля выплаты штрафу яны будуць дэпартаваны з Беларусі. Кожнаму з іх забаронены ўезд у Беларусь на 5 гадоў.
Нагадаем, што ў сувязі са змяненнем заканадаўства аб Дзяржаўнай мяжы, з 23-га ліпеня бягучага года адказнасць за парушэнне мяжы будзе ўжосточана і штраф па ўказаным артыкуле будзе накладацца ў межах ад 10 да 100 базавых велічынь.
Даведка: з пачатку 2015-га года полацкімі памежнікамі затрымана 39 парушальнікаў Дзяржаўнай мяжы, якія ў 10-і выпадках спрабавалі парушыць Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, з іх большасць складаюць – выхадцы з В'етнама і Грузіі.
Прэс-служба Полацкага памежнага атрада