Полацкім пагранатрадам ва ўзаемадзеянні з іншымі структурамі ў 2012 годзе канфіскавана тавараў амаль на Br5,9 млрд

Ваеннаслужачымі Полацкага пагранатрада ва ўзаемадзеянні з іншымі структурамі ў 2012 годзе канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму амаль Br5,9 млрд., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко.

Праз дзяржаўную мяжу Беларусі на ўчастку Полацкага пагранічнага атрада за мінулы год прапушчана звыш 1,1 млн. чалавек і больш за 545 тыс. транспартных сродкаў. Пагранічнікі затрымалі 94 парушальнікаў дзяржмяжы, 433 парушальнікі памежнага рэжыму, спынілі 177 парушэнняў правілаў знаходжання ў Беларусі і транзітнага праезду, а таксама выявілі 5 асоб, якім забаронены альбо непажаданы ўезд у Беларусь.

Дзякуючы пагранічнікам устаноўлена 165 фактаў адміністрацыйна-мытных правапарушэнняў, пры гэтым канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму амаль Br5,9 млрд., а таксама 10 транспартных сродкаў на суму больш Br1,6 млрд.

БЕЛТА