Полацкімі памежнікамі спынена чарговая спроба кантрабанды
На невялікай адлегласці ад беларуска-латвійскай мяжы ў Верхнядзвінскім раёне полацкія памежнікі выявілі партыю цыгарэт, падрыхтаваную для незаконнага перасячэння мяжы ў суседнюю дзяржаву. Недалёка ад месца выяўлення цыгарэт быў заўважаны аўтамабіль «Ніва», на якім прыбылі арганізатары перасячэння мяжы цыгарэт. Пры спробе памежнікаў затрымаць пазадарожнік, кіроўца праігнараваў патрабаванні памежнага нарада аб спыненні і на вялікай хуткасці пачаў уцякаць.
Ацаніўшы абстаноўку, памежнікі былі вымушаны прымяніць зброю. Пасля двух папярэджвальных стрэлаў у паветра былі зроблены яшчэ 2 стрэлы па колах аўтамабіля. З прабітым колам аўтамабіль неўзабаве спыніўся. Правапарушальнікі пачалі хавацца ў лясным масіве. У выніку праведзенага комплексу мерапрыемстваў была затрымана група з 4 асоб, падазраваных у дачыненні да здзяйснення дадзенага правапарушэння. Усе затрыманыя з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі.
Цыгарэты «NZ gold» у колькасці 3500 пачак канфіскаваны. У дачыненні да затрыманых грамадзян пачаты адміністрацыйны працэс.
Некалькімі гадзінамі раней на чыгуначнай станцыі «Бігасава» ў грузавым саставе паведамленнем «Полацк-Даўгаўпілс» у 2 паўвагона пад вуглём былі выяўлены 10 скрынак цыгарэт (5000 пачак) з беларускімі акцызнымі маркамі, таксама прызначанымі для перасячэння мяжы ў Латвійскую Рэспубліку.
Усе затрыманыя цыгарэты канфіскаваны, сума іх ацэнкі ўстанаўліваецца.
Па стане на 7 ліпеня з пачатку года полацкімі памежнікамі спынена 49 спроб перасячэння мяжы нікацінавай прадукцыі ў Латвію і Літву ў колькасці больш за 719 тыс. пачак цыгарэт на агульную суму больш за 5 млрд. беларускіх рублёў.
Прэс-служба Полацкага памежнага атрада