Полацкімі памежнікамі спынена чарговая спроба пераправы кантрабанды
У ноч на 2 снежня полацкімі памежнікамі быў выяўлены плыт, які плыве па рацэ Заходняя Дзвіна. У 00.35 памежны нарад у ходзе планавай праверкі выявіў плыт у выглядзе звязаных паміж сабой скрынь цыгарэт з маторам і GPS-трэкерам. Такім чынам кантрабандысты з дапамогай цячэння ракі мелі намер пераправіць у Латвію буйную партыю цыгарэт.
Пасля выяўлення плыт быў адбуксіраваны да берага.
Цыгарэты будуць перададзены супрацоўнікам мытні. Колькасць цыгарэт і сума ацэнкі ўстанаўліваюцца. Праводзіцца разбіральніцтва.
Па стане на 3 снежня гэта ўжо чацвёрты выпадак спробы перапраўкі цыгарэт такім чынам у 2013 годзе. Усяго полацкімі памежнікамі ў бягучым годзе спынена 115 спроб перамяшчэння тытунёвых вырабаў праз беларуска-латвійскі і беларуска-літоўскі ўчасткі Дзяржаўнай мяжы, затрымана цыгарэт у колькасці больш за 681 тыс. пачкаў на агульную суму больш за 3 млрд. 655 млн. рублёў.
Прэс-служба Полацкага памежнага атрада