Полацкімі памежнікамі спынена спроба кантрабанды цыгарэт
Мінулай ноччу ў ходзе рэалізацыі інфармацыі супрацоўнікаў воінскай часці 1250 Дзяржпагранкамітэта сумесна з полацкімі памежнікамі супрацоўнікамі Віцебскай мытні і супрацоўнікамі Наваполацкага АБЭЗ паблізу чыгуначнага палатна ў Полацкім раёне пры спробе загрузкі каля 2-х тысяч пачкаў цыгарэт NZ Gold без акцызных марак у грузавы састаў, які рухаўся па маршруце Полацк-Даўгаўпілс, былі затрыманы двое грамадзян Беларусі 1977 і 1988 г.н., абодва жыхары г. Полацка.
Для далейшага разбіральніцтва затрыманыя былі перададзены супрацоўнікам Наваполацкага АБЭЗ.
На правапарушальнікаў складзены пратаколы за незаконнае перамяшчэнне і захоўванне тытунёвых вырабаў. Яны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе выплаты штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь.
Сума ацэнкі цыгарэт і дакладная колькасць устанаўліваюцца.
Прэс-служба Полацкага пагранічнага атрада