Полацкімі памежнікамі спынена спроба правозу кантрабандных цыгарэт
У ноч з 4 на 5 чэрвеня на чыгуначнай станцыі «Бігасава» на беларуска-латвійскай мяжы полацкімі памежнікамі пры даглядзе грузавога чыгуначнага саставу паведамленнем «Полацк-Даўгаўпілс» пад цыстэрнамі былі выяўлены 3198 пачак цыгарэт «Прэм'ер чырвоны» з беларускімі акцызнымі маркамі, што былі ўтойліва правезены ад мытнага афармлення.
Цыгарэты канфіскаваны і перададзены ў мытню, сума ацэнкі цыгарэт склала 29 млн. 944 тыс. рублёў.
Па дадзеным выпадку праводзіцца разбіральніцтва.
За 5 месяцаў бягучага года на ўчастку адказнасці Полацкага памежнага атрада ў 58 выпадках незаканапаслухмяныя асобы спрабавалі пераправіць таварна-матэрыяльныя каштоўнасці за мяжу на агульную суму больш за 4 млрд. 849 млн. рублёў. Пераважная большасць - складаюць цыгарэты. Іх затрымлівалі ў 31 выпадку на суму больш за 3 млрд. 840 млн. рублёў.
Камандаванне Полацкага памежнага атрада ў чарговы раз нагадвае грамадзянам, якія маюць намер перасекчы Дзяржаўную мяжу ў пунктах пропуску, аб выкананні ўстаноўленага парадку перасячэння Дзяржаўнай мяжы і аб недапушчэнні парушэнняў мытнага заканадаўства па парадку перамяшчэння праз мяжу тавараматарных каштоўнасцей.
Прэс-служба Полацкага памежнага атрада