Полацкімі памежнікамі затрымана партыя кантрабандных цыгарэт на паўмільярда рублёў
У ноч з 28 на 29 кастрычніка ў Верхнядзвінскім раёне спынена спроба незаконнага вывазу ў Латвійскую Рэспубліку буйной партыі цыгарэт з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту.
У ходзе правядзення сумесных мерапрыемстваў вайскоўцамі Полацкага пагранічнага атрада і супрацоўнікамі АБЭЗ Полацкага РАУС у грузавым вагоне з калійнымі ўгнаеннямі былі выяўлены цыгарэты «Прэм'ер», «Прэм'ер-7», «ФЭСТ», «NZ GOLD» з беларускімі акцызнымі маркамі ў колькасці 76960 пачкаў.
Цыгарэты перададзены супрацоўнікам Віцебскай мытні. Сума ацэнкі затрыманых цыгарэт склала 552 млн. 604 тыс. рублёў. У цяперашні час праводзіцца разбіральніцтва па ўстанаўленні асоб, датычных да дадзенага правапарушэння.
Прэс-служба Полацкага пагранічнага атрада