Польшча адмяняе патрабаванне аб дазволе на працу для беларусаў
13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2011 года грамадзяне Беларусі, Расіі, Грузіі, Малдовы і Украіны змогуць працаваць у Польшчы без дазволу на працу, паведамляюць інфармагенцтвы.
Міністр працы Польшчы Іаланта Федак падпісала распараджэнне, паводле якога замежнікі будуць працаваць у краіне толькі на падставе дакумента ад працадаўцы. Афармляць дазвол на працу не патрабуецца.
Працадаўца павінен паведаміць аб намеры працаўладкаваць грамадзяніна адной з гэтых краін ва ўпраўленне працы таго ці іншага рэгіёна і зарэгістраваць там заяву аб прыёме замежніка на працу.-0-