Польскі бізнес лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Беларуссю

Польскі бізнес бачыць перспектывы ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента прасоўвання і міжнароднага супрацоўніцтва адміністрацыі Лодзьскага ваяводства (Польшча) Мацей Ласкі.

Ён узначальвае дэлегацыю Лодзьскага ваяводства, якая ў гэтыя дні наведвае Віцебскую вобласць з дзелавым візітам.

Падводзячы першыя вынікі паездкі, прадстаўнік Лодзьскага ваяводства падкрэсліў, што "прадпрымальнікі кажуць аб тым, што бачаць перспектывы ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю і спадзяюцца на развіццё ўзаемадзеяння". Адміністрацыя ваяводства можа іх падтрымліваць, але прымаць рашэнні яны будуць самі, дадаў ён. Лодзьскае ваяводства ўпершыню арганізавала такі шматлікі візіт прадпрымальнікаў. Ужо адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Аршанскага раёна, польскія госці пабывалі на некалькіх аршанскіх прадпрыемствах. "Тое, што мы там убачылі, нам вельмі спадабалася", - канстатаваў Мацей Ласкі.

"Сярод нашай дэлегацыі вялікі спектр прадпрымальніцтва - гэта вытворцы агародніны, садавіны, прамысловага абсталявання, прадстаўнікі птушкафабрыкі і іншыя. Прадпрымальнікаў цікавіць не толькі магчымасць збыту сваіх тавараў у Беларусі, але і стварэнне сумесных прадпрыемстваў. І гэта галоўнае пытанне, якое мы абмяркоўваем", - сказаў кіраўнік дэлегацыі.

Да прыкладу, кіраўніцтва птушкафабрыкі гатова адкрываць у Беларусі свой бізнес. "Але ўсе рашэнні павінны быць эканамічна выверанымі. Калі гэта будзе выгадна для прадпрыемства, планы пачнуць рэалізоўвацца. І гэта стане прыкладам для іншых прадпрыемстваў у Лодзьскім ваяводстве, якім мы таксама будзем прапаноўваць адкрываць свой бізнес у Беларусі", - падкрэсліў польскі госць. Ён таксама асабліва адзначыў, што беларускія бізнесмены могуць разлічваць на падтрымку адміністрацыі пры рэалізацыі інвестпраектаў на польскай тэрыторыі. Дзелавы візіт прадстаўнікоў адміністрацыі і бізнесу Лодзьскага ваяводства, які праходзіць 26-27 красавіка, прадугледжаны пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Лодзьскім агенцтвам рэгіянальнага развіцця і Віцебскай вобласцю. Арганізатарамі сустрэчы выступаюць камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама, ККУП "Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу".а\", адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны \"Віцебск\".

Алена Ціханава - БелТА.