Паўтара года папраўчых работ атрымаў полачанін за нявыплату аліментаў
8 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Полацку асуджаны бацька, які меў запазычанасць па больш чым Br10 млн. аліментаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізе судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэх.
Буйная сума доўгу назапасілася ў 41-гадовага полачаніна за восем гадоў. За гэты час некалькі разоў ён спрабаваў лячыцца ад алкагалізму, працаўладкоўваўся, а разам з гэтым не раз хаваўся ад прадстаўнікоў суда, каб не выплачваць сродкі на ўтрыманне ўласнага дзіцяці.
Аднак пазбегнуць адказнасці мужчыне не ўдалося. У адзін з апошніх візітаў супрацоўнікі праваахоўных органаў здолелі затрымаць ухіліста. Рашэннем суда ён асуджаны да паўтары гадоў выпраўленчых работ, падчас адбыцця якіх і будзе пагашаць назапачаны доўг.
Усяго за мінулы год у Віцебскай вобласці за ўхіленне бацькоў ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей было ўзбуджана 1166 крымінальных спраў. Судамі разгледжана 614 крымінальных спраў аб спагнанні аліментаў. За іх нявыплату асуджаны 1163 асобы. Таксама разгледжана 606 грамадзянскіх спраў па асобах, якія абавязаны пакрываць сродкі на ўтрыманне дзяцей дзяржаве.
Усяго ў 2010 годзе з "дзіцячых" бацькоў было спагнана Br23,6 млрд. Сродкі на ўтрыманне дзяцей вылічваліся з заработнай платы 26530 працаўладкаваных грамадзян.-0-