За мінулыя суткі ў Віцебскай вобласці выпала паўтары дэкадных нормы ападкаў

Полторы декадные нормы осадков выпали за прошедшие сутки в Витебской области

Паўтары дэкадныя нормы ападкаў выпалі за мінулыя суткі ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Найбольш багатыя дажджы, якія пераходзілі ў снегапады, прайшлі па паўднёва-усходняй частцы рэгіёна. Паўднёвы цыклон шчодра адарыў дажджом і мокрым снегам Оршу і Сенна - тут ападкі былі найбольш багатымі. У сярэднім па вобласці іх выпала ад 2 да 7 мм. Дождж і снег суправаджаўся моцным ветрам, месцамі яго парывы дасягалі 15-17 метраў у секунду. Пры гэтым паўночна-заходнюю частку вобласці (Верхнядзвінск і Шаркаўшчына) цыклон закрануў нязначна.

"Як гэта ні парадаксальна, але паўднёвы госць прынёс у Віцебскую вобласць зіму. Снегапады і мяцелі кардынальна змянілі знешні выгляд рэгіёна. Снежны полаг зараз назіраецца практычна па ўсёй тэрыторыі вобласці. Самы ўражлівы пласт снегу ў Віцебску - яго вышыня складае 10 см", - пракаментавалі сітуацыю ў аблгідрамеце і дадалі, што зараз у рэгіёне расце ціск і ўзмацняецца мароз. Да ночы тэмпература паветра панізіцца да 4-9 градусаў марозу. У сераду днём на тэрыторыі вобласці таксама будзе марозна (ад нуля да мінус 5 градусаў). З чацвярга чакаецца нязначнае пацяпленне - у межах сутак тэмпература будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.

Алена Ціханава