Атрыманне еўрапейскіх сертыфікатаў не азначае сыходу беларускіх вытворцаў з расійскага рынку - С.Шапіра

20 лістапада, Верхнядзвінскі раён /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Памяншчэння паставак беларускай мяса-малочнай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю не будзе, заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі Сямён Шапіра. Ён прымаў удзел у цырымоніі атрымання ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод" еўрапейскіх стандартаў адпаведнасці бяспецы і якасці LST EN ISO 22000:2005 і LST EN ISO 9001:2008, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "З расійскімі калегамі мы працуем у адпаведнасці з дасягнутымі рашэннямі, у рамках аб'ёму і асартыменту прадукцыі, стараемся выконваць іх патрабаванні і своечасова выконваць дагаворныя абавязацельствы", - адзначыў міністр. Атрыманне еўрапейскіх сертыфікатаў не азначае, што беларускія вытворцы маюць намер сыходзіць з расійскага рынку, падкрэсліў Сямён Шапіра. -0-