Памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі наведае Беларусь 14 жніўня
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан 14 жніўня наведае з візітам Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве замежных спраў нашай краіны.
Высокапастаўлены прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША правядзе сустрэчы ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і знешнепалітычным ведамстве, падчас якіх плануецца абмеркаваць увесь комплекс пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін.-0-