Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Анатоль Ліневіч правёў «прамую лінію» ў Шаркаўшчынскім раёне

Прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Шаркаўшчынскага раёна правёў у сераду памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч.

Адно з пытанняў, закранутых падчас размовы, тычылася медыцынскага абслугоўвання. Пенсіянерка з вёскі Паяначы цікавілася, ці можа яна пасля афтальмалагічнай аперацыі назірацца ў мясцовых спецыялістаў: з-за паважанага ўзросту ёй складана ездзіць у іншы горад. Старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака лічыць, што пажылому чалавеку трэба пайсці насустрач:

— Наша ЦРБ адносна новая. Яна ўведзена ў строй 7 гадоў таму. Кабінет афтальмолага абсталяваны як мае быць. У ім заяўніца зможа прайсці абследаванне. Застаецца вызначыцца, ці спатрэбіцца запрашаць для гэтага кваліфікаванага ўрача з іншай установы аховы здароўя.


У жыхаркі вёскі Прэмяны Ірыны Газаран газавая пліта служыць каля 10 гадоў. Устала пытанне аб правядзенні дыягностыкі, а таксама аб дакументах, з дапамогай якіх можна пацвердзіць узрост агрэгата. Сялянцы паабяцалі, што спецыялісты раённай газавай службы выедуць да яе і ўсё растлумачаць.

Гаворачы аб рабоце мясцовых улад са зваротамі грамадзян, Анатоль Ліневіч заўважыў, што яна праводзіцца на добрым узроўні:

— Таксама радуе, што ў Шаркаўшчыне актыўна працуюць над брэндам раёна. «Яблычны фестываль», які тут штогод праводзіцца, — добрая пачынанне. Разам з тым, каб раён развіваўся больш дынамічна, неабходна звяртаць увагу на стварэнне транспартнай інфраструктуры, прыцягненне інвестыцый, а таксама на арганізацыю фермерскіх гаспадарак.

"СБ". Фота з архіва БЕЛТА.