Памочнік Прэзідэнта Анатоль Ліневіч правёў выязны прыём грамадзян у Верхнядзвінску
Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч у аўторак правёў выязны прыём грамадзян у Верхнядзвінскім райвыканкаме.
На прыёме было разгледжана 5 пытанняў. У прыватнасці, Таццяна Барысава з вёскі Бароўка цікавілася, ці можна бязвыплатна аформіць уласнасць на камерцыйнае жыллё, якое яна займае. Ірына Недзвягіна і Валянціна Нарубіна з вёскі Яніна скардзіліся на суседзяў, якія нібыта занялі зямельны ўчастак паміж домам і гаражом. А Ігара Урбана з аграгарадка Бігосава не задавальняе тэмпература гарачай вады, якая падаецца ў кватэру. На яго думку, яна ніжэй за нарматыў.
Анатоль Ліневіч паабяцаў, што па кожным звароце заяўнікі атрымаюць тлумачэнні:
— Па камерцыйным жыллі адразу можна сказаць, што заканадаўства не дазваляе яго прыватызаваць. Зямельнае пытанне возьме на кантроль мясцовая ўлада, каб пашукаць людзям альтэрнатыўны ўчастак у межах таго ж населенага пункта. А гарачай вадой зоймуцца камунальнікі, каб разабрацца ў сітуацыі і выправіць яе.
Анатоль Ліневіч таксама правёў прамую тэлефонную лінію, на якую паступіла 6 званкоў. Частка пытанняў тычылася разбітых сельскіх дарог. Таксама падчас наведвання раёна памочнік Прэзідэнта пагутарыў з працоўнымі калектывамі Верхнядзвінскага масласырзавода і ААТ «Белькаўшчына».