Намеснік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў прамую лінію і асабісты прыём грамадзян у Сенненскім раёне
Усяго па дапамогу і з ініцыятывамі да Анатоля Ліневіча звярнулася шэсць чалавек. Першым патэлефанаваў пенсіянер з Сенна і падзяліўся меркаваннем аб неабходнасці ўнесці змены ў закон аб раслінным свеце:
— Калі раней мы маглі самастойна нарыхтоўваць дровы ў лесе побач з домам па так званым павалочным білеце, то цяпер гэта забаронена. Трэба звяртацца ў лясгас, і гэта стварае масу нязручнасцей.
Праблема не новая. Але змены ў заканадаўстве былі выкліканы неабходнасцю навядзення парадку ў лясных угоддзях: яшчэ некалькі гадоў таму адзначалася шмат фактаў незаконных высечак. І наўрад ці ініцыяваныя сёння грамадзянінам змены павысяць самадысцыпліну насельніцтва ў гэтым пытанні.
У васьмідзесяцігадовай жыхаркі аграгарадка Янава даўні канфлікт з суседам, у тым ліку з-за нібыта выкрадзенай ім электрычнасці. Органы мясцовай улады ўжо не раз спрабавалі вырашыць сітуацыю, але зрабіць гэта, на жаль, не ўдалося. Цяпер па даручэнні Анатоля Ліневіча адказныя службы ў чарговы раз правядуць праверку і ўнікнуць у сутнасць канфлікту.
Таксама з «доўгатэрміновым» пытаннем — датычна нерухомасці — звярнулася да памочніка Прэзідэнта жыхарка аграгарадка Багданава. І хоць на руках у заяўніцы цэлая папка адмоўных папер з розных органаў, у тым ліку і Генпракуратуры, якія пацвярджаюць адсутнасць якіх-небудзь ушчамленняў інтарэсаў грамадзянкі, яна просіць яшчэ раз вярнуцца да яе пытання.
Муж і жонка з аграгарадка Немойта трымаюць каля 30 галоў буйной рагатай жывёлы. Жывёлаводы выдзелены зямля і для пашы, і для сенажаці. Але вяскоўцы сцвярджаюць: ежы не хапае, бо надзелы неўрадлівыя. Яны просяць, каб мясцовае аграпрадпрыемства выдзеліла ім землі сельскагаспадарчага прызначэння.
Мужу і жонцы патлумачылі: па законе гэта можа быць зроблена толькі пасля таго, як яны афіцыйна аформяць сялянска-фермерскую гаспадарку. Гэта нескладаная працэдура: адзін дзень сыдзе на юрыдычнае адкрыццё.
Хадайнічала за свайго мужа, інваліда з дзяцінства III групы, жыхарка аграгарадка Ульянавічы. Нядаўна заяўніца дзесьці прачытала, што яе муж мог сысці на пенсію амаль на тры гады раней, чым зрабіў гэта. Цяпер абна просіць кампэнсаваць страчаныя грошы. Жанчыне ў чарговы раз патлумачылі: пэнсія афармляецца па заяўляльным прынцыпе, і, калі б муж своечасова зьвярнуўся за яе прызначэньнем (як патлумачылі ўжо сужэнцам органы сацыяльнай абароны), то ён бы яе атрымліваў. Але цяпер ніхто ня мае права прыняць проціпраўнае рашэньне і выплаціць не запатрабаваныя раней грошы.