Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Полацку
Так, жыхарка вёскі Рабчонкі закранула пытанне якасці дарогі, частка якой працягласцю каля пяці км з боку Полацка знаходзіцца ў плачаўным стане – ямы, выбоіны не даюць нармальна праехаць легкавым транспартам. Пытанне якасці гэтай дарогі актуальнае, тэму ўздымалі яшчэ два дазвоніўшыхся. У найбліжэйшы час плануецца зрабіць бягучы рамонт, а вясной павінны прывесці дарогу ў парадак. Таксама збіраюцца зрабіць ямачны рамонт у самой вёсцы.
На прыёме грамадзян Валянціна ГабдулхаеваЖыхары вёскі Бельчыца, якая прымыкае да Полацка, звярнуліся з пытаннем уладкавання пешаходнага пераходу па вул. Навасёлаў і чыгуначнай. Прапанова насельніцтва – пракласці яе праз чыгуначныя пуці, але чыгуначнікі супраць. Мясцовая ўлада выказала альтэрнатыўныя прапановы, пасля абмеркавання з мясцовымі жыхарамі пытанне вырашаць. Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч дадаў, што ў будучыні вёску могуць уключыць у склад горада.
Жыхарка в.Бельчыца Ніна Балалаева Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар МарковічЯшчэ адна жыхарка на прыёме звярнулася з просьбай аб зборы сродкаў на лячэнне шасцімесячнай Дашы Шэпетоўскай. Лекары паставілі ёй дыягназ "спінальная цягліцавая атрафія 1-га тыпу". Гэта рэдкая хвароба, ёю пакутуюць трое дзяцей у Беларусі. Прысутная на прыёме стрыечная сястра бацькі дзяўчынкі распавяла, што лячэнне ў краіне магчыма, але трэба набыць за свае грошы лекі. Для гэтага неабходна больш за $420 тыс. (198 тыс. сабралі). Сям'я і неабыякавыя людзі праводзяць дабрачынныя акцыі, флэшмобы, прыцягваюць вядомых людзей, сацсеткі. Прадстаўнікі дзяўчынкі папрасілі паспрыяць прыцягнуць увагу да праблемы. З гэтым пытаннем звернуцца ў галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама і Мінздава.
На прыёме грамадзян Галіна Шапятоўская
Некаторыя праблемы патрабуюць больш дэталёвай прапрацоўкі. Так, маладая мама, у якой чацвёра дзяцей, адзін з іх з абмежаванымі магчымасцямі, папрасіла дапамогі, каб стаць на чаргу за кватэрай. Даручана дэталёва разабрацца з гэтым.
Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч і першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Лейчанка
У размове з журналістамі памочнік Прэзідэнта падкрэсліў, што акрамя традыцыйных пытанняў ЖКГ, дарог і зямельных спрэчак жыхары Полацкага раёна ўзнялі тэму малой радзімы, навядзення парадку на зямлі. "Іх цікавяць родныя мясціны, куды яны прыязджаюць і глядзяць, як апрацоўваюцца сельгасугоддзі. Таму будзем кантраляваць, каб уся глеба апрацоўвалася, правядзём інвентарызацыю зямлі, знойдзем дзесьці праблему, то вырашым яе. Калі людзі не пакідаюць гэту тэму па-за ўвагай, патрэбна рэакцыя з боку мясцовых улад", - сказаў Анатоль Ліневіч.
Памочнік Прэзідэнта дадаў, што ў Полацку створана праграма па добраўпарадкаванні дваравых тэрыторый і дарожнага пакрыцця. "На гэта звяртаецца асаблівая ўвага", - адзначыў ён.
Падчас прыёму паступіла больш за 20 зваротаў. Былі закрануты пытанні добраўпарадкавання горада, зямельныя, жыллёвыя і медыцынскія праблемы.
Анатоль Ліневіч сёння таксама наведае прадпрыемствы горада і раёна - ААТ "Тэхналіт Полацк", Полацкі камбінат хлебапрадуктаў і сельгаспрадпрыемствы, дзе азнаёміцца з іх працай, умовамі працы і правядзе сустрэчу з калектывамі.