Памочнік Прэзідэнта раскрытыкаваў дзейнасць Віцебскага аблсельгаспрода
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч падвергнуў жорсткай крытыцы дзейнасць камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. Свой пункт гледжання аб рабоце камітэта ён выказаў журналістам падчас прыёму грамадзян у аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На думку Мікалая Дамашкевіча, дзейнасць чыноўнікаў аблсельгасхарча звялася да таго, каб, седзячы ў кабінетах, рассылаць на месцы ўказанні. А між тым, некаторым раёнам вобласці неабходна дзейсная дапамога напярэдадні пасяўной. Так, у Лёзненскім раёне на сярэдзіну сакавіка назапашана толькі 3% фосфарных угнаенняў, тэхніка да пачатку вясенніх работ яшчэ не гатова, бо ў прадпрыемстваў раёна няма сродкаў на закупку запасных частак. "Раён-банкрут, аднак ніхто з камітэта па сельскай гаспадарцы яму не дапамог. Ні ў каго не ўзнікае трывогі, як раён будзе весці пасяўную ў такіх умовах. А бо за ўсім гэтым стаяць патрэбы простых людзей: іх заработная плата, умовы жыцця", - канстатаваў Мікалай Дамашкевіч.
Яшчэ адной вострай праблемай вобласці з'яўляецца зніжэнне надояў на рэканструяваных фермах. На думку Мікалая Дамашкевіча, яе вырашэннем не займаюцца ні аблсельгасхарч, ні Акадэмія ветэрынарнай медыцыны.