Памочнікам Прэзідэнта Беларусі – інспектарам па Віцебскай вобласці назначаны Аляксандр Субоцін
Ігар Яўсееў раней займаў пасаду начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прызначэнне чалавека ў пагонах на пасаду памочніка Прэзідэнта ў некаторай ступені эксперымент.
– Думаю, тут памылкі не будзе. Паглядзім, як складзецца лёс генерала на гэтай грамадзянскай пасадзе, хоць цяжка сказаць, што яна грамадзянская: яна парой важнейшая і яшчэ больш ваенная, чым у некаторых людзей з пагонамі, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Субоцін да гэтага часу займаў пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду.
– Вы ведаеце сельскую гаспадарку. Прытым ведаеце не толькі з пункту гледжання "нізоў", вы вучоны чалавек. Там работы вельмі шмат, і перш за ўсё нам трэба раз і назаўжды разсекчы гэты гордыеў вузел са структурай пасеваў: мы да гэтага часу не можам там прыбраць пару тысяч гектараў збожжавых. Якія гэта ўжо збожжавыя ў кастрычніку, вы выдатна разумееце. Значыць, трэба сеяць там, дзе магчыма, і тое, што там магчыма прыбраць і атрымаць эфектыўнасць, – звярнуў увагу Прэзідэнт.
Звяртаючыся да кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што функцыі памочнікаў Прэзідэнта ў абласцях часам перагукаюцца з дзейнасцю губернатараў. Ён даручыў дакладна вызначыць напрамкі іх работы.
– Трэба ўсё ж такі ў нейкай ступені, як бы ні было складана, размежаваць, нейкую мяжу правесці паміж інспектарам па кадрах – прадстаўніком Прэзідэнта і губернатарам, які з'яўляецца першай асобай у вобласці. У кожнага свае функцыі, хоць яны пастаянна перасякаюцца. Думаю, памочнікі за гэты час выпрацавалі некаторы стыль сваёй работы, трэба, каб яны адказвалі за сваё перш за ўсё. Гэты нюанс трэба мець на ўвазе, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.