Пантонны мост цераз Дзьвіну злучыць дзьве часткі Бешанковічаў
Бясплатна пракаціцца на лодцы па Заходняй Дзвіне можна ў Бешанковічах. Аднак для мясцовых жыхароў гэта, хутчэй, будзённасць, чым забава. Адсутнасць стацыянарнага моста ўскладняе перамяшчэнне на супрацьлеглы бераг.
Зімой насельніцтва перапраўляецца па лёдзе, а ў сезон ЖКГ арганізуе лодачную пераправу. Сёлета паслугамі лодачнікаў штодзённа карыстаюцца больш за 200 чалавек. За раз можна пераправіць чатырох пасажыраў. Для кожнага прадугледжаны выратавальны камізэлька.
З 10 красавіка перамяшчэнне праз Дзвіну будзе камфортным: адкрыецца пантанонны аўтадарожны мост даўжынёй 184 метры. Яго ўзводзяць ваенныя чыгуначнікі дэпартамента транспартнага забеспячэння Мінабароны Беларусі.
Таццяна Серабракова, "Віцебскія весці"