Папулярнасць індывідуальнай дзейнасці без дзяржрэгістрацыі ў Віцебскай вобласці вырасла амаль на 25%
8 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Колькасць жыхароў Віцебскай вобласці, якія скарысталіся правам займацца дзейнасцю без дзяржрэгістрацыі, у студзені-веражні вырасла амаль на чвэрць у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Такое права грамадзянам прадастаўлена па ўказе №703 ад 24 снежня 2008 года. Нарматыўным актам вызначаны сем відаў дзейнасці, накіраванай на атрыманне даходу, якія грамадзяне могуць ажыццяўляць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Паводле даных на 1 кастрычніка, у вобласці такой дзейнасцю займаюцца каля 8 тыс. чалавек, з якіх пераважная большасць (95,5%) аказваюць паслугі па здачы ўнаём жылых памяшканняў (іх колькасць вырасла на 22% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года). Акрамя таго, амаль на 25% (да 172 чалавек) павялічылася колькасць жыхароў вобласці, якія аказваюць паслугі па вырошчванні сельгаспрадукцыі. Больш чым на 85% (да 113 чалавек) узрасла колькасць грамадзян, якія стаяць на падатковым уліку ў якасці рэпетытараў.
У студзені-веражні ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў у бюджэт паступіла Br1,1 млрд.
Скарыстацца правам ажыццяўляць пэўныя віды дзейнасці без дзяржрэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка можна па заяўным прынцыпе. Для гэтага неабходна толькі падаць заяву ў падатковую інспекцыю і выплаціць падатак да пачатку дзейнасці. Пры гэтым выплата падатку ажыццяўляецца толькі за тыя перыяды, у якіх ажыццяўлялася дзейнасць. Стаўкі падатку ўстаноўлены рашэннямі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, падрабязную інфармацыю можна атрымаць у падатковых інспекцыях па месцы жыхарства.-0-