Спробы перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны недапушчальныя - А. Косінец

"Спробы перапісаць урокі гісторыі, прынізіць ролю савецкіх людзей у вызваленні Еўропы ад карычневай чумы фашызму асуджаны на правал", - падкрэсліў Аляксандр Косінец. Подзвіг салдат, якія абаранялі сваю Айчыну, і мірных грамадзян, якія аднаўлялі яе пасля вайны, навечна застанецца ў памяці нашчадкаў. "Дзяржава прыкладзе ўсе сілы, каб ветэраны як мага даўжэй заставаліся ў страі", - шчыра дадаў ён. Нашчадкам герояў трэба будзе ўмацоўваць эканамічную моц краіны. "Ад укладу кожнага залежыць росквіт горада, вобласці, краіны", - падкрэсліў губернатар. Віцебская вобласць годна сустрэла Дзень Незалежнасці. Па выніках працы за 6 месяцаў бягучага года індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці склаў 104% да аналагічнага перыяду мінулага года, вытворчасць сельгаспрадукцыі павялічылася на 7%, пабудавана 300 тыс.кв.м жылля, у строй уводзяцца 45 аграгарадкоў. Тэмп росту інвестыцый у эканоміку вобласці склаў 120%.   3 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Спробы перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны недапушчальныя, заявіў сёння, звяртаючыся да жыхароў вобласці і ветэранаў, на ўрачыстым мітынгу ў гонар 65-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў старшыня Віцебскага аблвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец. "Спробы перапісаць урокі гісторыі, прынізіць ролю савецкіх людзей у вызваленні Еўропы ад карычневай чумы фашызму асуджаны на правал", - падкрэсліў Аляксандр Косінец. Подзвіг салдат, якія абаранялі сваю Айчыну, і мірных грамадзян, якія аднаўлялі яе пасля вайны, навечна застанецца ў памяці нашчадкаў. "Дзяржава прыкладзе ўсе сілы, каб ветэраны як мага даўжэй заставаліся ў страі", - шчыра дадаў ён. Нашчадкам герояў трэба будзе ўмацоўваць эканамічную моц краіны. "Ад укладу кожнага залежыць росквіт горада, вобласці, краіны", - падкрэсліў губернатар. Віцебская вобласць годна сустрэла Дзень Незалежнасці. Па выніках працы за 6 месяцаў бягучага года індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці склаў 104% да аналагічнага перыяду мінулага года, вытворчасць сельгаспрадукцыі павялічылася на 7%, пабудавана 300 тыс.кв.м жылля, у строй уводзяцца 45 аграгарадкоў. Тэмп росту інвестыцый у эканоміку вобласці склаў 120%.-0-