Парадак уезду ў Расію для грамадзян Беларусі змяняецца з 10 ліпеня

У сувязі з прыняццем пастановы галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 2 ліпеня 2021 г. №17 зменены правілы ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю Расіі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

"Грамадзянам дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Таджыкістана з 10 ліпеня, а грамадзянам Азербайджана, Малдовы, Узбекістана, Туркменістана - з 1 верасня пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі неабходна будзе пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання матэрыялу, адібранага не раней чым за тры каляндарныя дні да прыбыцця на тэрыторыю Расіі, на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЛР) з выкарыстаннем мабільнага прыкладання "Падарожнічаю без COVID-19", - адзначылі ў прэс-службе.

У Мінтрансе просяць улічваць названую інфармацыю пры планаванні паездак у Расію.

БЕЛТА.