Пасяўныя плошчы пад бульбу ў Віцебскай вобласці ў 2011 годзе будуць павялічаны амаль удвая
26 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Пасяўныя плошчы пад бульбу ў Віцебскай вобласці сёлета будуць павялічаны амаль удвая і дасягнуць 10 тыс. га. Сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец запатрабаваў перагледзець падыходы да фарміравання структуры пасяўных плошчаў пад гэту культуру, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аграрыям вобласці неабходна павялічваць пасевы бульбы і дабівацца ўраджайнасці не менш за 300 ц/га, лічыць губернатар. Разам з тым патрэба ў насенні бульбы ацэньваецца ў 35 тыс. т. Забяспечанасць гаспадарак складае 64%. Для папаўнення дэфіцыту насеннага фонду неабходна Br23 млрд.
Пры пасадцы бульбы будзе задзейнічана 171 бульбасаджалка. З улікам сярэдняй сезоннай нагрузкі на адну адзінку аб'ёмы работ мяркуецца выканаць за 19 дзён.
Наступнай вясной у Віцебскай вобласці запланавана пасеяць яравыя збожжавыя і зернебабовыя на 257 тыс. га, лён - на 20 тыс. га, пад яравы рапс адведзена 13 тыс. га, кукурузу - 100 тыс. га, агароднінныя культуры - 1,7 тыс. га.-0-