Пасля праверкі КДК агароджа вакол новай бальніцы ў Шаркаўшчыне патаннела на Br150 млн.

Толькі на добраўпарадкаванні агароджы тэрыторыі новай бальніцы ў Шаркаўшчыне кошт работ быў завышаны больш чым на Br150 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў КДК вобласці.

Нягледзячы на ​​дзеючую сістэму кантролю за будаўнічымі работамі і расходаваннем на іх сродкаў бюджэту, будаўнічыя арганізацыі працягваюць дапускаць парушэнні, якія прыводзяць да завышэння кошту выкананых работ. Асноўнай прычынай завышэння кошту работ кантрольнае ведамства бачыць у недастатковым кантролі за ходам правядзення будаўнічых работ з боку заказчыка, тэхнічнага нагляду і непасрэдна вытворцы работ. Так, пры будаўніцтве першай чаргі раённай бальніцы ў пасёлку Шаркаўшчына, разлічанай на 165 ложкаў з паліклінікай на 200 наведванняў у змену, кошт выкананых работ толькі па ўладкаванні агароджы тэрыторыі быў завышаны на Br152,6 млн. Пры гэтым ніякіх вытанчаных схем падману прыдумана не было - проста колькасць слупоў і секцый агароджы, а таксама іх вага на паперы і ў рэальнасці былі рознымі, зразумела, на паперы - большымі.

Акрамя таго, на гэтым жа аб'екце ўстаноўлены факт завышэння аплаты работ па ўладкаванні пакрыцця падлогі ў радзільным аддзяленні. Пры наведванні аб'екта выяўлена, што гэтыя работы падрадчыкам не былі выкананы, а сродкі бюджэту атрыманы. І зноў ні з боку заказчыка, ні з боку тэхнічнага нагляду прэтэнзій да падрадчыка аб прад'яўленні ім да аплаты фактычна не выкананых работ не было.

КДК вобласці працягне кантроль за будаўнічымі работамі на розных аб'ектах.

БЕЛТА