Апошні званок 31 мая прагучыць для 17,7 тыс. выпускнікоў у Віцебскай вобласці

Свята апошняга званка ў школах Віцебскай вобласці адбудзецца 31 мая. Урачыстыя лінейкі ў гэты дзень стануць знамянальнай падзеяй у жыцці 17 748 выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў рэгіёна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

Асабліва ўрачыстым і сумным гэты суботні дзень будзе для 6 785 выпускнікоў 11-х класаў, якім сёлета трэба будзе атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі. Пасведчанне аб базавай адукацыі пасля здачы экзаменаў у Віцебскай вобласці атрымаюць 10 963 падлеткі.

На сцэне Летняга амфітэатра 30 і 31 мая адбудуцца канцэрты малодшых школьнікаў і старэйшакласнікаў, падрыхтаваныя Цэнтрам культуры "Віцебск". У пятнічным канцэрце, які называецца "Класны час. Нясумная лета", прымуць удзел ансамбль танца "Егоза", ансамблі бальнага танца "Піруэт" і "Мазаіка", ансамбль "Ветразь", студыя эстраднай песні "Форум", студыя "Арт-праект", харэаграфічны ансамбль "Зорка", шоў-балет "Школа зорак". У суботу развітвацца са школай будуць віцебскія старэйшакласнікі, для іх у амфітэатры адбудзецца канцэрт "Апошні званок" з удзелам ансамбля танца "Лявоніха", тэатра песні "Прасторы", харэаграфічнага ансамбля "Зорка", шоў-балета "Сэнсацыя", INFINITY DANCE GROUP. Спецыяльныя госці праграмы - Іван Вабішчэвіч (Беларусь), Дзмітрый Бікбаеў і гурт 4POST (Расія).

Выпускныя вечары з яркімі сцэнічнымі праграмамі, вясёлымі сюрпрызамі і традыцыйнай сустрэчай усходу сонца пройдуць на базе ўстаноў адукацыі і культуры рэгіёна з 10 па 12 чэрвеня.

У Віцебскай вобласці ў гэтым навучальным годзе функцыянуюць 500 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 330 сярэдніх школ, 25 гімназій, 1 ліцэй і 2 кадэцкія вучэльні.

Алена Ціханава