Апошні званок для 18 тыс. выпускнікоў школ Віцебскай вобласці прагучыць 30 мая

Апошні званок у школах Віцебскай вобласці, які знамянуе заканчэнне 2012/2013 навучальнага года, прагучыць 30 мая, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Іван Шчурок.

Урачыстыя лінейкі ў гэты дзень стануць знамянальнай падзеяй у жыцці 18 тыс. 23 выпускнікоў школ рэгіёна. У гэты дзень з асаблівым хваляваннем, лёгкай сумнасцю і прадчуваннем новага этапу, які пачынаецца ў жыцці, яны будуць слухаць напутствы настаўнікаў, бацькоў, а таксама самі вымаўляць словы падзякі ў адрас педагогаў, якія шчодра дзяліліся з імі ўсе мінулыя гады сваімі ведамі. Каля 7,4 тыс. з гэтых дзяцей уручаць дыпломы аб атрыманні сярэдняй адукацыі, 10 тыс. 653 падлеткам - адпаведны дакумент аб базавай адукацыі.

Школьнікі Полацка выйдуць на святочныя лінейкі, прысвечаныя завяршэнню навучальнага года, 31 мая. Гэтая падзея прымеркавана да святкавання Дня горада, адзначыў Іван Шчурок.

Выпускныя балы з суправаджаючымі яркімі сцэнічнымі праграмамі, поўнымі гумару, радасці, вясёлых сюрпрызаў, самых лепшых пажаданняў і, вядома, з сустрэчай світання пройдуць у Віцебскай вобласці 11-12 чэрвеня. Традыцыйна гэтыя мерапрыемствы будуць арганізаваны на базе школ і ўстаноў культуры.

БЕЛТА