Апошні званок прагучаў для навучэнцаў у Гарадку

Урачыстае мерапрыемства прайшло на цэнтральнай плошчы райцэнтра.

У Гарадоцкім раёне ў дарослае жыццё ўступаюць 93 выпускнікі 11-х класаў, 9-я класы заканчваюць 180 навучэнцаў.

Прыехаў павіншаваць выпускнікоў з гэтай падзеяй старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.


ЛІЧБЫ І ФАКТЫ

У Віцебскай вобласці скончылі 9 класаў звыш 3 тыс. дзяцей, а 11 класаў — больш за 1,7 тыс.

На атрыманне атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі з узнагароджаннем залатым медалём прэтэндуюць 237 навучэнцаў.