Апошні званок у Віцебскай вобласці прагучыць для амаль 16 тыс. выпускнікоў
У Віцебскай вобласці апошні званок 30 мая прагучыць для 15 тыс. 749 выпускнікоў, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.
На святочных лінейках дыпломы аб атрыманні сярэдняй адукацыі ўрачыста ўручаць 6 тыс. 55 дзяўчатам і юнакам. Адпаведны дакумент аб базавай адукацыі атрымаюць 9 тыс. 694 дзевяцікласнікі.
Рэспубліканскі "Апошні званок" адбудзецца сёлета ў Оршы. На Лядовай арэне горада збяруцца 1,5 тыс. лепшых рабят з усёй рэспублікі, у тым ліку 700 выпускнікоў школ з Аршанскага раёна. Выпускныя вечары, напоўненыя шматлікімі віншаваннямі і з абавязковай сустрэчай світанку, пройдуць у рэгіёне на базе школ або ўстаноў культуры 8-9 чэрвеня. Традыцыйна ў гэтыя дні будзе абмежаваны гандаль алкаголем.