Наступствы непагадзі ліквідуюць у Віцебску і 4 раёнах вобласці
Шквалісты вецер, які абрынуўся на Віцебскую вобласць, пашкодзіў дамы і аўтамабілі, паваліў дрэвы ў чатырох раёнах і абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў абласным УМНС.

Стыхія закранула Чашніцкі, Гарадоцкі, Віцебскі, Бешанковіцкі раёны і Віцебск. Пашкоджаны дахі больш чым 10 шматкватэрных і прыватных жылых дамоў, 12 аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння, зафіксаваны шматлікія падзенні дрэў, пашкоджаны 38 легкавых аўтамабіляў. Для ліквідацыі наступстваў непагадзі прыцягнуты 20 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі і больш за 70 чалавек асабовага складу падраздзяленняў МНС вобласці. На месцах працуюць і іншыя службы.
Паводле даных "Віцебскэнерго", зафіксаваны адключэнні электразабеспячэння ў 290 населеных пунктах вобласці, працягваюцца аднаўленчыя работы.
У Новалукомлі паваленым дрэвам прыціснула мясцовую жыхарку 1973 года нараджэння. Яна была дастаўлена ў бальніцу, цяпер яе здароўю нішто не пагражае.