Пасол ФРГ у Беларусі вывучыць магчымасці пашырэння рэгіянальных сувязяў з Віцебскам
22 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тэма пашырэння беларуска-германскага рэгіянальнага супрацоўніцтва будзе ў цэнтры ўвагі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Крыстафа Вайля падчас яго наведвання 23-24 лістапада горада Віцебска. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве ФРГ у Беларусі.
У праграме - перамовы дыпламата з старшынёй Віцебскага аблвыканкама, а таксама з прадстаўнікамі СЭЗ "Віцебск". Бакі будуць абмяркоўваць перспектывы і магчымасці эканамічных і культурных сувязей паміж Германіяй і Віцебскай вобласцю. Акрамя таго, запланавана наведванне прадпрыемства "Вітэла". Плануецца, што 24 лістапада пасол будзе прысутнічаць на адкрыцці інвестыцыйнага форуму "Твой бізнес".
Крыстаф Вайль мае намер таксама наведаць нямецкую чытальную залу Віцебскай абласной бібліятэкі, Дом-музей Марка Шагала і Музей-сядзібу Ільі Рэпіна.
У складзе нямецкай дэлегацыі, якая наведае Віцебск, - супрацоўнікі пасольства, Нямецка-беларускага эканамічнага клуба, Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі і Інстытута імя Гётэ ў Мінску.-0-