Апостал Ватыкана ў Беларусі, арцыбіскуп Клаўдзіа Гуджэроці, прыбыў на юбілей наваполацкага каталіцкага прыхода Найсвяцейшага Сэрца Езуса
Наваполацк наведаў Апостальскі нунцый (пасол Ватыкана ў Беларусі) арцыбіскуп Клаўдзіа Гуджэроці. Ён асабіста засведчыў сваю павагу старшыні гарвыканкама Наталлі Качанавай.
Візіт арцыбіскупа Гуджэроці быў прымеркаваны да юбілею гарадской каталіцкай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Першая рымска-каталіцкая супольнасць у Наваполацку ўтварылася ў 1992 годзе. Тады група каталікоў звярнулася да мясцовай улады з просьбай аб рэгістрацыі парафіі. Шэсць гадоў парафія «вандравала» па розных адрасах. У снежні 10 гадоў таму касцёл быў пабудаваны і адкрыў дзверы для парафіян.
— Упэўнены, людзі моляцца ў гэтай святыні з радасцю ў душах і сэрцах, бо касцёл прыгожы, — падкрэсліў пасол Ватыкана ў Беларусі.
Каталіцызм — другая па велічыні рэлігійная канфесія краіны. Паводле даных каталіцкай царквы, у Беларусі налічваецца паўтара мільёна вернікаў-каталікоў — гэта 15 працэнтаў насельніцтва рэспублікі.