Амбасада Чэхіі сёлета рэалізуе чатыры праекты для паглыблення супрацоўніцтва з Беларуссю
"Па нашых статыстычных даных, у мінулым годзе Чэхія і Беларусь дасягнулі таваразвароту ў $500 млн. Гэта вельмі добры вынік, але мы павінны яго паглыбляць. Гэта асноўная мэта маёй дыпламатычнай місіі", - падкрэсліў Томаш Перніцкі.
Для паглыблення супрацоўніцтва з Беларуссю ў гэтым годзе чэшскае пасольства мае намер рэалізаваць чатыры буйныя праекты. Тры з іх звязаны з арганізацыяй місій беларускіх бізнесменаў і прадпрымальнікаў у Чэхію для азнаямлення з традыцыямі рыбаводства ў азёрах, галіной піваварства і прадпрыемствамі, якія займаюцца выпускам піваварнага абсталявання, а таксама дасягненнямі ў рэканструкцыі водаачышчальных збудаванняў. У апошнім дыпламат бачыць значны патэнцыял для развіцця двухбаковых адносін, так як чэшскія кампаніі валодаюць у гэтай сферы значным вопытам і ведамі. Адзін з іх у мінулым годзе выйграў тэндар на правядзенне рэканструкцыі гарадскіх ачышчальных збудаванняў Брэста і станоўча сябе зарэкамендаваў у працэсе працы. Чацвёрты праект прадугледжвае правядзенне місіі чэшскіх бізнесменаў для азнаямлення і наладжвання дзелавых кантактаў з партнёрамі з Мінскай і Віцебскай абласцей.
Па словах старшыні Віцебскага
аблвыканкама, у вобласці працуе 14 прадпрыемстваў з чэшскім капіталам. За мінулы
год таваразварот рэгіёну і Чэхіі вырас у 1,6 раза. Адзін з эфектыўных шляхоў
прымнажэння дадзенага выніку на ўзаемавыгадных умовах губернатар бачыць у
павелічэнні колькасці супольных прадпрыемстваў, у тым ліку ў рыбаводстве,
напрыклад, па развядзенні і перапрацоўцы стронгі і асятровых. "Супольныя
прадпрыемствы - гэта база, ключавая аснова. У гэтым аптымізацыя выдаткаў, патэнцыял
канкурэнтаздольнасці", - дадаў Мікалай Шэрстнёў.
БЕЛТА.