Амбасада Польшчы ў Беларусі з 1 снежня змяняе правілы падачы анкет на візу

Посольство Польши в Беларуси с 1 декабря изменяет правила подачи анкет на визу

Амбасада Польшчы ў Беларусі з 1 снежня змяняе правілы падачы анкет на візу. Адгэтуль прыём і разгляд польскімі консульскімі ўстановамі ў Беларусі візавых анкет грамадзян РБ будзе ажыццяўляцца без абмежаванняў, звязаных з падзелам тэрыторыі Беларусі на консульскія акругі.

Гэта азначае, што цяпер падачу заяў на візу будзе ажыццяўляцца без прывязкі да прапіскі, то бок жыхар Брэста зможа падавацца ў Мінску, а жыхар Мінска, напрыклад, у Гродне. Такое рашэнне прынята, найбольш верагодна, з мэтай разгрузіць асобныя консульствы Польшчы ў Беларусі.

З 1 кастрычніка дыпламатычнае прадстаўніцтва Польшчы ў Беларусі пачало прыём заявак на выдачу двухгадовых турыстычных віз для грамадзян РБ.

http://news.mail.ru