Пастаўскія ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне камбайна

7 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пажар на камбайне КЗР-10 ліквідавалі 6 ліпеня супрацоўнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Здарэнне адбылося на полі ў раёне вёскі Чорнае Пастаўскага раёна. Сельгасагрэгат, які належыць ААТ "Пастаўскі райаграсэрвіс", працаваў на нарыхтоўцы кармоў, калі ў яго маторным адсеку ўзнікла загаранне. Камбайнер спрабаваў з дапамогай вогнетушыцеляў прадухіліць распаўсюджванне пажару, аднак справіцца з агнём яму не ўдалося, таму давялося звярнуцца па дапамогу ратавальнікаў. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек камбайна. Па папярэдніх даных, прычынай здарэння стала кароткае замыканне ў электраабсталяванні машыны. Шкода ўстанаўліваецца.-0-