Пастаўскі бізнэсмэн расстраляў свайго партнёра
17 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Да 15 гадоў пазбаўлення волі пагражае пастаўскаму бізнесмену за спробу забойства свайго партнёра, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў.
Калі паміж дзелавымі партнёрамі пачаліся трэнні адносна арганізацыі бізнесу, адзін з іх - жыхар Пастаў 1975 года нараджэння - не змог прыдумаць нічога лепш, чым прытрымлівацца сумнеўнага прынцыпу "няма чалавека - няма праблемы". Пад падставай "абмеркаваць" ён заманіў ахвяру ў лес і расстраляў.
Выратавала пацярпелага яго жонка. Пасля тэлефоннага званка мужа, які паведаміў, што ён "едзе на разборкі", жанчына сама адправілася на яго пошукі. На дарозе каля вёскі Юнькі яна выявіла сямейны аўтамабіль, а побач і мужа ў непрытомным стане. Дзякуючы своечасова аказанай медыцынскай дапамозе 26-гадовы мужчына, які атрымаў два цяжкія агнястрэльныя раненні галавы і брушной поласці, застаўся жывы.
Аператыўна спрацавалі і супрацоўнікі Пастаўскага РАУС і пракуратуры, якія хутка вылічылі і затрымалі падазронага. Па факце замаху на забойства ў дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа. Вядзецца следства.-0-