Пастаўскі малочны завод накіруе Br10 млрд. на рэканструкцыю водаачышчальных збудаванняў

30 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Пастаўскі малочны завод" накіруе Br10 млрд. на рэканструкцыю водаачышчальных збудаванняў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны інжынер прадпрыемства Георгій Катень. Інвестыцыйны праект плануецца рэалізаваць у два этапы. Інвестыцыі ў першую чаргу, разлічаную на 2010-2011 гады, складуць Br6 млрд. За кошт гэтых сродкаў трэба будзе закупіць спецыяльнае абсталяванне для біялагічнай і хімічнай ачысткі вады магутнасцю 450 куб.м у суткі, правесці неабходныя будаўнічыя работы. Тэндэр на набыццё абсталявання ўжо адбыўся. У цяперашні час праводзяцца падрадныя таргі па выбары арганізацыі для правядзення будаўніча-мантажных работ. Другі этап плануецца ажыццявіць да канца 2012 года. "Рэалізацыя праекта дазволіць палепшыць экалагічную абстаноўку ў зоне дзеяння прадпрыемства, а таксама дазволіць умацаваць імідж Пастаўскага малочнага завода як сур'ёзнага вытворцы, які клапоціцца не толькі аб высокай якасці сваёй прадукцыі, але і аб утылізацыі адходаў вытворчасці", - адзначыў Георгій Катень. У цэлым інвестыцыі прадпрыемства, накіраваныя ў асноўны капітал, складуць у гэтым годзе Br8 млрд. На набыццё новага ёмістаснага, халадзільнага і іншага абсталявання будуць інвеставаны Br2 млрд. За студзень-сакавік завод выпусціў прадукцыі на Br10,3 млрд., што на 14% вышэй за аналагічны перыяд мінулага года. На экспарт у Расію і краіны далёкага замежжа пастаўлена малочных вырабаў на $700 тыс. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці сыроў, масламолочнай прадукцыі, казеіну, выпускае марозіва, маянэз - усяго больш за 40 найменняў прадукцыі. Група масламолочнай прадукцыі налічвае каля 20 відаў. Агульная колькасць работнікаў складае 266 чалавек.-0-