Постаўскі малочны завод сёння адправіць у РФ 20 т сметанковага масла

18 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Адкрытае акцыянернае таварыства "Пастаўскі малочны завод" прыступіла да адгрузкі сваёй прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Іван Юхно. Машына з Іванава ўжо прыбыла на завод і праходзіць санітарную апрацоўку. У адпаведнасці з раней заключаным кантрактам прадпрыемства адгрузіць сёння 20 т сметанковага масла. Па словах Івана Юхно, завод накіраваў матэрыялы для атрымання дазвольных дакументаў у адпаведнасці з новым расійскім тэхнічным рэгламентам. Пастаўчане спадзяюцца на хутчэйшае іх афармленне расійскім бокам. Прадпрыемства заснавана ў 1963 годзе, рэарганізавана ў ААТ у 1998-м. Спецыялізуецца на вытворчасці сыроў, суцэльнамалочнай прадукцыі, казеіну, у невялікай колькасці выпускае марозіва, маянэз - усяго каля 40 найменняў прадукцыі.-0-